BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Понятно
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, "чыстая дробязь"...
Поделиться с Друзьями
Анонс мероприятия в Минске
Аўтар: Надзея Птушкіна Жанр: трагіфарс у дзвюх частках Рэжысёр:Таццяна Траяновіч Пераклад: Юрый Траяновіч Сцэнаграфія: Валянціна Праўдзіна Мастак па святле: Сямён Давыдзенка Харэограф: Валерый Султанаў Прэм’ера: 27 верасня 2019 Працягласць: 1 г. 40 хв. з антрактам
“Новы спектакль РТБД "Вар'ятка" – гэта калі вельмі смешна, а потым "прыбівае" і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі "ненармальным" у нейкі момант можа аказацца кожны з нас”. Рэжысёр Т.Траяновіч
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, "чыстая дробязь". Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?
Ролі выконваюць: Яна – Наталля Халадовіч Ён – Арцём Курэнь