Анонс мероприятия
Спектакль "Гэта цудоўнае жыццё"
государственного учреждения "Национальный академический театр имени Янки Купалы"
Тэатр… Такое кароткае і такое ўсёабдымнае слова. Што тэатр значыць для гледачоў і для тых, хто выходзіць на сцэну?
Двое немаладых і некалі вядомых акцёраў – муж і жонка Джордж і Шарлота Хэй – жывуць і дыхаюць сваім тэатрам у маленькім і захалусным гарадку Буфала… І раптам да іх прыяджае вядомы галівудскі рэжыср, які здольны вярнуць іх з небыцця на вяршыню кінаалімпу!Але шэраг жыццёвых выклікаў : здрада, знаёмства з жаніхом дачкі, няспынная варожасць з цешчай – бураць іх грандыёзныя планы. Спектакль “Гэта цудоўнае жыццё” паводле іскрыстай камедыі вядомага драматурга Кена Людвіга “Месяц над Буфала” у пастаноўцы Заслужанага артыста Расіі Андрэя Завадзюка на сцэне Нацыянальнаша акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы!