Event the event в Minsk
Традыцыйна напачатку новага месяца РТБД абнаўляе свой відэарэпертуар, каб у вас была магчымасць паглядзець ці перагледзець свае любімыя спектаклі.
У кастрычніку прапануем вам 3 спектаклі па п’есах замежных аўтараў. “Вецер шуміць у таполях”, “Калека з вострава Інішман” і “Махляры”. Здаецца, гэта добрая падборка, каб і пасмяяцца, і паглыбіцца ў роздумы пра жыццё.
Спектакль "Вецер шумiць у таполях" (запіс 2022 года)
камічная трагедыя ў дзвюх частках
Цягам жыцця галоўныя героі – ветэраны вайны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!
Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..
Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса – гэта філасофская гісторыя, складзеная з успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй.
У ролях: Густаў - Максім Брагінец, Фернан - Дзмітрый Давідовіч, Рэне - Арцём Курэнь.
РТБД працягвае дарыць вам #сапраўдныяэмоцыі, афлайн і анлайн. Дзякуй, што застаяцеся з намі на адной хвалі!