Анонс мероприятия в Минске
Сябры!
Новы відэарэпертуар ужо даступны для прагляду! Гэтым разам мы аб’ядналі спектаклі пад тэмай “усё не тое, чым здаецца”. З 17 красавіка па 31 мая вы можаце паглядзець спектаклі “Вар’ятка”, “Камень дурасці” і “Махляры”.
Спектакль «Вар'ятка» (запіс 2023 года)
трагіфарс
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, “чыстая дробязь”. Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усе навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?
“Спектакль РТБД “Вар’ятка” – гэта калі вельмі смешна, а потым “прыбівае” і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі “ненармальным” у нейкі момант можа аказацца кожны з нас.” – Рэжысёр Т.Траяновіч
Дзякуй, што застаяцеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн! Гэта вялікая каштоўнасць для кожнага з нас!