Event announcement
У новым “сезоне скарбаў” РТБД працягвае знаёміць вас са сваёй асаблівай скарбонкай – відэаархівам спектакляў тэатра розных часоў.
Спектаклі, якія вы так любіце і якія можаце пераглядаць мільён разоў, як і мы! Кожны месяц новага сезона будзем радаваць вас рознымі спектаклямі і, безумоўна, #сапраўдныміэмоцыямі !
Напрацягу верасня прапануем вам спектаклі “Тэсты для дарослых” і “Сталіца Эраўнд”.
"Тэсты для дарослых" (запiс 2023 года)
камедыя
Новая пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз. Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” у РТБД!
Мы жадаем вам прыемнага прагляду і запрашаем вас дзяліцца з намі тымі спектаклямі-скарбамі, якія вы хочаце ўбачыць напрацягу гэтага сезона. Рады быць з вамі афлайн і анлайн!