Анонс мероприятия в Минске
Чэрвеньскія відэапаказы спектакляў РТБД ужо чакаюць сваіх гледачоў. Працягваем дзяліцца з вамі цікавымі, эксперыментальнымі і незабыўнымі спектаклямі з нашага відэафонду.
Да 15 лiпеня прапануем вам паглядзець спектаклі “Сталіца Эраўнд”, “А калі заўтра няма?..” і “Паляванне на сябе”.
"Паляванне на сябе"
не камедыя
Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам… ён атрымаў кватэру!
Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А
ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі квэст-пакой уласнага жыцця.
Рэжысёр – Стас Жыркоў (Украіна)
Мастак – Алена Ігруша
Кампазітар – Андрэй Ругару (Украіна)
Пераклад – Марыя Пушкіна
Прэм’ера: 10 кастрычніка 2018
Працягласць: 2г. 45хв.
У ролях:
Зілаў - Максім Брагінец
Галіна - заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Ірына - Гражына Быкава
Кузакоў - Арцём Курэнь
Саяпін - Андрэй Новік
Дзіма - Дзмітрый Давідовіч
Вера - Гання Семяняка
Кушак - Сяргей Шымко
Валерыя - Анастасія Баброва
Далучайцеся да прагляду спектакляў РТБД у зручным для вас фармаце. Мы вельмі шануем тое, што вы застаецеся з намі і на хвалі #сапраўдныхэмоцый. Гэта сапраўдная каштоўнасць для нас!