Event announcement in Minsk
Сябры! РТБД зноў адкрывае доступ да сваёй відэаскарбонкі! І прапануе вам любімыя спектаклі ў відэафармаце.
У кастрычніку вы можаце паглядзець спектаклі “Мудрамер” (таксама даступна версія з кітайскімі субтытрамі) і “Дзённік паэта”.
“Мудрамер” (запіс 2021 года)
сатырычная камедыя
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Стварэнне відэа спектакля “Мудрамер” Рэспубліканскага тэтра беларускай драматургіі з субтытрамі на англійскай і кітайскай мовах было рэалізавана ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культура анлайн”, якая праводізілася Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Дзяліцеся РТБД-скарбамі са сваімі сябрамі! І заставайцеся з намі на хвалі #сапраўдныхэмоцый , анлайн ці афлайн. Мы заўсёды побач!