Анонс мероприятия в Минске
Сябры!
Новы відэарэпертуар ужо даступны для прагляду! Гэтым разам мы аб’ядналі спектаклі пад тэмай “усё не тое, чым здаецца”. З 17 красавіка па 31 мая вы можаце паглядзець спектаклі “Вар’ятка”, “Камень дурасці” і “Махляры”.
Спектакль «Махляры» (запіс 2024 года)
містычная трагікамедыя
Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт!
У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Гатовыя да спектакля, у якім усё – містыка, і містыкі, у якой усё – рэальнасць? Тады жадаем вам прыемнага прагляду!
Дзякуй, што застаяцеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн! Гэта вялікая каштоўнасць для кожнага з нас!