Анонс мероприятия в Минске
У свой 30-ты, юбілейны сезон, РТБД прапануе ўзгадаць, з чаго і каго пачыналася гісторыя нашага тэатра.
Мы адкрываем свой відэаархіў і запрашаем да сумеснага прагляду знакавых спектакляў.
З 24 жніўня па 30 верасня прапануем паглядзець спектаклі "Ку-ку"* і "Чорны квадрат".
*Калі ласка, звярніце ўвагу, што запіс 1992 года, таму якасць відэа і гука будзе адпаведнай. Але самае каштоўнае - гэта памяць, якую атрымалася захаваць.
Прэм'ера спектакля "Ку-ку" М. Арахоўскага ў пастаноўцы А.Гузія адбылася 1 лютага 1992 года і фактычна стала адпраўной кропкай РТБД.
"Сур'ёзнай спробай засваення абсурдыстскай драматургіі з'яўляецца п'еса Міколы Арахоўскага "Ку-ку". Аўтар пазбаўляе твор бытавой канкрэтыкі, прапануе варыянт раздваення чалавечай асобы на ўзроўні падсвядомасці. Рэжысёр Андрэй Гузій знайшоў адпаведны сцэнічны эквівалент ускладненай стылістыцы драматургічнага твора, пабудаванага на мяжы рэальнага і фантасмагарычнага" (Тамара Гаробчанка, "На мяжы стагоддзяў")
______________________________________________________________________________________________
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі таксама чакае ўсіх аматараў і сяброў у юбілейным трыццатым сезоне ў абноўленай глядзельнай зале – тым самым месцы, дзе акумулюецца жывая энергія, нараджаюцца шчырыя перажыванні і #сапраўдныяэмоцыі.
«Трыццаты сезон. Асобы» ў РТБД абяцае быць сапраўды асобым.