Event announcement in Minsk
Кожны месяц РТБД абнаўляе свой відэарэпертуар, каб даць вам магчымасць глядзець спектаклі тэатра ў зручнай вам форме. Мы верым, што #сапраўдныяэмоцыі можна атрымаць як ў нашай зале, так і дома за праглядам любімых твораў.
У лістападзе глядзім разам спектаклі “Калека з вострава Інішман” і “Бетон”!
“Калека з вострава Інішман” (запіс 2021 года)
трагікамедыя ў дзвюх дзеях
Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта “сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы”, “цуд сучаснай сцэны”, “Таранціна ад тэатра”. Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.
“Калека з вострава Інішман” – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.
Пра што гэта гісторыя? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.
Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.
Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…
Таксама нагадваем, што да канца снежня ў вас ёсць магчымасць паглядзець відэаверсію спектакля “Мудрамер” (https://bezkassira.by/mudramer-51665/) і “Мудрамер” з кітайскімі субтытрамі (https://bezkassira.by/wisdom-meter-with-chinese-subtitles-51666/)
Рады быць з вамі, анлайн і афлайн! Спадзяемся, наш лістападаўскі відэарэпертур вам спадабаецца!