Event announcement
Як заўжды на пачатку месяца РТБД прапануе сваім гледачам спектаклі ў відэафармаце.
На гэты раз наша падборка пагрузіць вас у даследаванне такога паняцця, як "культурны код". Прапануем разам дэшыфраваць вобразы і сэнсы, закладзеныя ў спектаклях, каб знайсці ключ да разумення сябе, сваіх асаблівасцяў, сваёй ідэнтычнасці. Будзем рады, калі вы будзеце дзяліцца з намі тымі перажываннямі і думкамі, якія будуць узнікаць у вас падчас прагляду.
Увесь май у доступе будуць спектаклі "Кар'ера доктара Рауса", "Бетон", "Мабыць?" і "Гульня без правілаў і з невядомай мэтай".
"Гульня без правілаў і з невядомай мэтай" (запіс 2016 года)
Ці сапраўды волат ператварыўся ў цмока менавіта тады, калі дакрануўся да скарбаў?
I чаму я не ўмею лётаць?
Калі б хараство давалася нам не цяжка і не балюча, ці разумелі б мы яго як хараство?
I ці хочаш ты плакаць, калі нехта добра спявае?
Чалавек корміць, поіць, шаруе сваё цела, якое потым пакладзе ў труну. Мае гэта сэнс?
Можа, ты хочаш у прусакі? Праўда, яны падобныя на нас?
Можа, шукаеш дасканаласці? А наколькі ты дасканалы, каб Гасподзь цябе пачуў?
І для чаго мастацтва? Толькі для інтэр’еру?
I якім павінен быць горад?
I куды цячэ рака?
I што самае галоўнае ў жыцці?
I куды гэта коціцца? Гэтая велізарная вар’яцкая машына?
Можа, я сплю, і гэта Рым часоў заняпаду?..
Магчыма, ты думаў пра тое, што жыццё магло быць іншым?
Навошта ўсё гэта? Чаму мы жывем так, а не інакш?
Пераклад: Альгерд Бахарэвіч
Пастаноўка: Аляксандр Марчанка
Гукарэжысёр: Ксенія Каральчук
Мастак па святле: Іван Гусеў
Мастак-пастаноўшчык: Ганна Балаш
Кампазітар: Дзмітрый Лук’янчык
Прэм’ера: 25 мая 2016
Дзякуй, што застаецеся з намi на хвалi #сапраўдныхэмоцый . Гэта вельмi каштоўна для нас!
Жадаем вам прыемнага прагляду.