BezKassira.by uses cookies to work and improve the service. Read more about this on the cookie information page (файлах cookie). By clicking "I ACCEPT" or continuing to use our site, you agree that we may place cookies.Accept
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі.
Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
Share with friends
Event announcement in Minsk
Жанр: песня ў адной дзеі Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава Рэжысёр: Яўген Карняг Мастак: Таццяна Нерсісян Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава Прэм’ера: 14 снежня 2019 Працягласць: 1 г. 40 хв. без антракту
Вол бушуе – Вясну чуе, Воран крача – Сыра хоча. Дзеўка плача – Замуж хоча
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў. Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу. Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі. Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
У ролях: Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева Нявеста – Ганна Семяняка Жаніх – Курэнь Арцём Госці: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч Максім Брагінец Вераніка Буслаева Гражына Быкава Дзмітрый Давідовіч Аляксандр Ніканенка Уладзіслаў Ноздрын