BezKassira.by uses cookies to work and improve the service. Read more about this on the cookie information page (файлах cookie). By clicking "I ACCEPT" or continuing to use our site, you agree that we may place cookies.Accept
Аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, з рэчаіснасцю, роднай прыродай, сваім народам, праз беларускі фальклор і ўрыўкі з беларускай класічнай літаратуры разважае народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, а дапамагае ёй у гэтым музыка Дзмітрый Лук’янчык.
Share with friends
Event the event в Minsk
Жанр: дарога да сябе Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Марчанка Музыка: Дзмітрый Лук’янчык Рэдактар па адборы літаратурнага матэрыялу: Вера Буланда Працягласць: 45 хв. без антракту Прэм’ера: 20 студзеня 2017г.
Вучонае, дастаткова неэмацыйнае слова “дыдактыка” тут выступае ключом да таго, як адчуць прыгажосць роднай мовы і закахацца ў яе. Душа гэтага спектакля – народная артыстка Беларусі Таццяна Рыгораўна Мархель. У спектаклі праз творы класічнай беларускай літаратуры, праз фальклор, песні, якія яе маці калісьці напявала ёй, Таццяна Рыгораўна ў суправаджэнні выдатнага музыкі Дзмітрыя Лук’янчыка дзеліцца сваім вопытам, разважаннямі аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, рэчаіснасць, прыродай, сваім народам.
Дзеючыя асобы – народная артыстка Беларусі Таццяна МАРХЕЛЬ і музыка Дзмітрый ЛУК’ЯНЧЫК
У спектаклі выкарыстаны ўрыўкі з наступных твораў: Якуб Колас «Сымон-музыка» Эліза Ажэшка «Раманіха» Змітрок Бядуля «Яйкі на вялікдзень» Васіль Хомчанка «Пры апазнанні –затрымаць» Іван Мележ «Людзі на балоце» Янка Купала «Лета» Віктар Карамазаў «Дзялёжка кабанчыка»