BezKassira.by uses cookies to work and improve the service. Read more about this on the cookie information page (файлах cookie). By clicking "I ACCEPT" or continuing to use our site, you agree that we may place cookies.Accept
Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна.
Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою?
Share with friends
Event announcement in Minsk
Пры падтрымцы інстытута ім. Гётэ
Аўтар: Андрэй Іваноў Жанр: драма Рэжысёр-пастаноўшчык: Моніка Дабраўлянска Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Жыгур Аўтар аранжыроўкі: Канстанцін Гарачы Харэограф: Валерыя Хрыпач Відэа: Уладзіслаў Рахуба Мастак па святле: Сямён Давыдзенка Музычнае суправаджэнне: Таццяна Панасюк Прэм’ера: 7 кастрычніка 2016 Працягласць: 2г. з антрактам У спектаклі ўжываецца ненарматыўная лексіка.
Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна. Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву непаразумення. Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным…
Ролі выконваюць: Маці, Тофі – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч Сын, Тауэрскі крумкач – Дзмітрый Давідовіч
Спектакль-удзельнік Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Авіньёне у 2017 г. Прыз “Tournesol Avignon-2017” у намінацыі “Па-за межамі”.