Event announcement
Сябры!
Як звычайна на пачатку месяца мы запускаем для вас новыя відэапаказы нашых спектакляў.
У сакавіку мы вырашылі паказаць спектаклі на любы густ. У нашай падборцы: «Паляванне на сябе», «Камень дурасцi», «Бiлет на брэсцкi цягнiк» I «Адэль».
Выбірайце тое, што цікава вам, і даследуйце новыя тэмы разам з намі.
«Бiлет на брэсцкi цягнiк» (запiс 2019 года)
тролiнг у адной дзеi
Вадзім – звычайны сучасны малады беларус. Ён шукае сваё месца ў жыцці, жыве з адчуваннем, што ўсё добрае і лепшае адбудзецца з ім не тут і не зараз, а толькі за мяжой, напрыклад, у Маскве. Там чакае яго прэстыжная праца, сапраўднае каханне і шмат надзей на лепшае жыццё.
Здаецца, вось яно – здзяйсненне ўсіх яго мараў!
Аднак на самой справе ўсё аказваецца зусім не так, як ён малюе ў сваіх фантазіях…
Аўтар: Віталь Каралёў
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Сяргей Шабохін
Мастак па касцюмах: Жанна Гладко
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Музычнае афармленне: Ян Супаненка
Харэограф: Дзмітрый Залескі
Прэм’ера: 8 лістапада 2018 г.
Дзякуй, што працягваеце пазнаваць сябе праз спектаклi РТБД. Гэта вельмі важна для нас! Мы рады быць побач.