Event announcement
Сябры!
Як звычайна на пачатку месяца мы запускаем для вас новыя відэапаказы нашых спектакляў.
У сакавіку мы вырашылі паказаць спектаклі на любы густ. У нашай падборцы: «Паляванне на сябе», «Камень дурасцi», «Бiлет на брэсцкi цягнiк» I «Адэль».
Выбірайце тое, што цікава вам, і даследуйце новыя тэмы разам з намі.
«Адэль» (запiс 2016 года)
гісторыя кахання
У бясстраснае жыццё сталага мужчыны ўрываецца маладая спакусніца. Зачароўваючы яго, яна разбурае на сваім шляху ўсё, да чаго ён прызвычаіўся і лічыць важным. Гераіня мітусіцца ў выбары паміж багатым жаніхом і бесперспектыўным гісторыкам, які ўдвая за яе старэйшы…
Аўтар: Яўген Таганаў
Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Рэжысёр: Віталь Дудзін
Кампазітар: Цімур Каліноўскі
Мастак: Алеся Снапок-Сарокіна
Прэм’ера: 10 кастрычніка 2001
Дзякуй, што працягваеце пазнаваць сябе праз спектаклi РТБД. Гэта вельмі важна для нас! Мы рады быць побач.