Купить билет на Maximalism. Пры падтрымцы Palina в Минске | BezKassira.by
Подождите, идет загрузка данных
aad896cc76.jpeg

9 сакавіка (cуботафіналіст «Засьпявай-5», электронны праект Maximalism, які можа стаць яскраваю зьяваю ў беларускай электроннай музыцы.  Для конкурсу яны зрабілі песьню «Фрагмэнты» на словы Ганны Комар.

«Нам вельмі спадабалася яе паэзія. І калі мы спыніліся менавіта на гэтым вершы, то адразу прыдумалася мэлёдыя для прыпеву. Ня ўсе вершы можна пакласьці на музыку, але гэты твор пасьля адаптацыі ідэальна падышоў да музыкі. І тэма мне вельмі блізкая», — кажа вакалістка Алеся.

Maximalism — праект сямейнай пары зь Менску, які створаны ў 2016 годзе. Абаім удзельнікам па 24 гады.  Іхныя трэкі ўжо выходзілі на лэйблах ва Ўкраіне, Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды Нідэрляндах. У сваёй музыцы музыкі яднаюць электроніку з грувавымі рытмамі дып ды тэхгаўсу.

А падтрымае музыкаў сваім выступам Palina – праект Паліны Рэспублікі, якую TuzinFM назваў адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. Нядаўна сьпявачка зрабіла фурор на ўкраінскім тэлешоў «Х-фактор», на якім дайшла да фінала.


Квіткі:
14 руб. (папярэдне, танцпляц)
17 руб. (папярэдне, столік)
20 руб. (у дзень, танцпляц)

Даведка: +375 29 687-20-93