Анонс мероприятия в Минске
ВЫБРАННІКІ: ПАМІЖ СЛАВАЙ І ЗАБЫЦЦЁМ. НАРОДНЫЯ МАСТАКІ БЕЛАРУСІ. Лекцыя, на якой вы даведаецеся пра зорак на беларускім мастацкім алімпе, што атрымалі ганаровае званне “Народны мастак”.
🤔 Колькі з “Народных мастакоў” змогуць згадаць нават тыя, хто цікавяцца айчыннай культурай? Імёны далёка не ўсіх ушанаваных пры жыцці мастакоў добра вядомыя сёння. Да і сама практыка “ранжыравання” талентаў часта крытыкуецца. Між тым, ёсць шмат цікавых пытанняў, адказы на якія дапамагаюць лепш зразумець гісторыю беларускага мастацтва і гісторыю нашай краіны ўвогуле.
Многія з такіх пытанняў будуць разглядацца на лекцыі “Выбраннікі: паміж славай і забыццём. Народныя масткі Беларусі”.
▪️Да прыкладу, калі ў Беларусі ўвогуле з’явіліся свае “Народныя мастакі”, і ці ўсе “Народныя мастакі” мелі беларускае паходжанне?
▪️Хто з мастакоў быў самым маладым “Народным” і які гендарны дысбаланс назіраўся ў прысваенні званняў?
▪️Каму ўдалося абысці строгі рэгламент і атрымаць званне не прайшоўшы ўсіх абавязковых этапаў?
▪️І яшчэ мноства інтрыгуючых падрабязнасцяў і захапляльных гісторый.
▪️І самае важнае, будзем разбірацца чаму працы менавіта гэтых выбітных творцаў знайшлі афіцыйнае прызнанне і сталі сімваламі свайго часу.
☝️ Абяцаем, пасля гэтай лекцыі вы паглядзіце на беларускае мастацтва па-новаму!
🗓 29 мая ў 19:00
👥Вядучая – Алена Бохан, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
📍 вул. Куйбышава, 22, офіс 304
📞 Тэл.: +375(44)772–42–59