Анонс мероприятия в Минске
                    1 лістапада 2025 года ў 14:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) на выстаўцы «Мастацтва жывога агню» па выніках XIX Міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль – 2025» адбудзецца творчая сустрэча з удзельнікамі праекта: Іванам Арцімовічам, Валянцінай Іваньковай, Вольгай Сямашка.
 
Пленэр «Арт-Жыжаль» з моманту заснавання ў 2003 годзе стаў платформай для абмену вопытам і ідэямі, пляцоўкай для эксперыментаў з формай, фактурай і тэхналогіяй з мэтай увасобіць у жыццё самыя неверагодныя задумы. Назва пленэру адсылае да бога падземнага агню Жыжаля з беларускай міфалогіі, які сімвалізуе працэс ператварэння гліны ў мастацтва пад уздзеяннем агню. 
Выстаўка «Мастацтва жывога агню» дэманструе вынікі XIX міжнароднага пленэру, які праводзіўся ў ліпені гэтага года, і ўяўляе сабой яскравае і разнастайнае адлюстраванне сучаснага керамічнага мастацтва, створанага таленавітымі аўтарамі з розных краін свету. Сярод іх – вядомыя беларускія керамісты і скульптары Іван Арцімовіч, Валянціна Іванькова, Вольга Сямашка, якія не першы год прымаюць удзел у пленэры «Арт-Жыжаль».
У сваіх творах масткі прадэманстравалі разнастайнасць тэхналагічных працэсаў, шырокі дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, рэльефных, фактурных, каляровых, графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм і спалучэнне розных спосабаў абпалу. Прадстаўленыя работы  ахопліваюць шырокі спектр сюжэтаў: традыцыйныя матывы народнага мастацтва, іх сучасныя інтэрпрэтацыі, выявы прыроды і чалавека, абстрактныя формы.
У наведвальнікаў будзе магчымасць не проста акунуцца ў атмасферу творчасці, магіі гліны і агню, але і паджывіцца натхненнем, абмеркаваць творчыя знаходкі аўтараў і асаблівасці керамічных тэхналогій.
Удзел у мерапрыемстве па ўваходнаму білету на выстаўку, папярэдні запіс не патрабуецца.
Уваходны білет:
8,00 руб. – для дарослых
5,00 руб. – для студэнтаў 
3,00 руб. – для навучэнцаў
пл. Свабоды, 15
+375 17 270-43-66
minskmuseum.by