BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Понятно
“Таямніца чароўнага календара” – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.
Жанр: музычны дэтэктыў Аўтар: М.Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”) Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў Харэограф: Максім Дубоўскі Тэксты песень: Максім Дубоўскі Пераклад: Святлана Навуменка Працягласць: 1 г. 25 хв. без антракту Прэм’ера: 14 кастрычніка 2020 г.
"Таямніца чароўнага календара" – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам. Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб'яўлена паляванне. Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб'яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць? У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.
Ролі выконваюць: Парсючок Кнок – Сяргей Шымко Мальвіна – Вераніка Буслаева Кот Васіль – Аляксандр Ніканенка Сабака Ануфрый – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Ноздрын Хлам – Максім Паніматчанка, Мікіта Чабатар