Анонс фестиваля
Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»
20 чэрвеня 2026 года
з 19.00 да 22.00
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.
Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!
Вас чакае:
ü Пляценне вянкоў;
ü Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
ü Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
ü Варожбы;
ü Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
ü Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
ü Майстар-клас па дэкору з травы;
ü Майстар-клас па лялькам з травы;
ü Выступленні фальклорных калектываў.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 30,00 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 20:00.
Шаноўныя наведвальнікі!
Ø Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Ø Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ø На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Ø Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.