Анонс мероприятия в Гомеле
Паміж анёлам і чортам завязалася спрэчка — чаго варта чалавечае жаданне, ці здольны чалавек дасягнуць сваёй мэты і не зламацца перад нечаканасцямі, якія падрыхтаваў яму «злы» лёс. Іншымі словамі: ці зможа Купала дайсці да Коласа і не расплюхаць па дарозе жар душы, здольнасць суперажываць і, увогуле, жаданне жыць. Бо на шляху чалавека (Божага стварэння) становіцца нячыстая сіла, мэта якой — загубіць чалавечую душу. Па дарозе на хутар Смольня Я. Купала трапляе ў хітра расстаўленыя чортам пасткі і сустракаецца з містычнымі істотамі. Русалкі і лясун, пераварацень і купальская папараць-кветка... на гэтым шляху паэту даведзецца закахацца і зазірнуць у вочы ўласнай смерці.
Режиссёр-постановщик — Дмитрий Байков.
Художник-постановщик — Александр Крючкович.
Хореограф — Оксана Рожкова.
Музыкальное оформление — Дмитрий Неберов.
В спектакле заняты: Александра Бычкова, Екатерина Владимирова, Лилия Гостева, Дмитрий Лисуненко, Алексей Мусловец, Елизавета Ольховка, Дмитрий Попченко, Виталия Тишкова, Мария Ходякова, Дмитрий Цесляк, Гиорги Чантурия, Диана Чернышевич, Андрей Шидловский.
Год: 2025
Стоимость билетов:8,00 — 27,00 руб.
Возрастное ограничение: 12+