Event the event in Borisov
🎭Спектакль "ХАТЫНЯ" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.🎭
📅 09 кастрычніка 2025 года.
🕗 12.00
📍Палац культуры iмя М. Горкага
⚡️Людзі, якія прадчувалі бяду. Людзі, якія жылі ў няведанні, разгубленасці, бяссіллі. Людзі, перад якімі кожны дзень паўставаў адзін і той жа выбар, які на самой справе быў выбарам без выбару. Людзі вёскі Хатынь.
Што мы ведаем пра іх? Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?
🌫“Хатыня” – а менавіта так сваю вёску называлі мясцовыя – гэта гісторыя людзей, якія жылі з прадчуваннем “большай бяды”…
Гэтая гісторыя – даніна павагі тым, хто жыў у Хатыні, тым, хто перажыў трагедыю і тым, хто памятае.
✅Па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”.
✅Рэжысёр: Аляксандр Бародка.