BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
12 сьнежня ў менскім клюбе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годзьдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016-ты.
Поделиться с Друзьями
Анонс мероприятия в Минске
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў – гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd.
«Пры выбары намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць выканаўцы, якая выяўляецца ў аўдыё- і відэарэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных канцэртах на Радзіме ды за мяжой», – тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.
У намінацыі «Героі году» cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, «Стары Ольса», Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.
Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе «Грай» 12 снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў – Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.