Анонс концерта в Минске
У сераду, 2 снежня а 19.00, у самым цэнры Мінску у Палацы Культуры Ветэранаў адбудзецца імпрэза "БЕЛАРУСКI ЭТНА-ДЖАЗ"
ШТО БУДЗЕ?
- ДЖАЗ! Не варыцяі на тэму, а сапраўдны імправізацыйны джаз у выкананні музыкаў, якія ведаюць, што гэта такое!
- На сцэне будуць Славінскі, Анцішын, Васількова і Барэйка,
- Іван Кірчук і сабраная ім унікальная этна музыка Беларусі- тая самая, якая выконвалася нашымі продкамі,
- Праграма складзена з этна-кампазіцый, якія вы, верагодна, не чулі, але якія гучалі на Беларусі стагоддзямі. Адштурхваючыся ад іх, джазавыя музыкі зрабілі свае аўтарскія аранжыроўкі, якія дазваляюць ім гучаць па-новаму.
- На сцэне акрамя звыклых джазавых інструментаў будуць традыцыйныя беларускія: дуда, жалейка, гуслі, смык, варган, ліра, абертонавыя флейты. Як гэта ўсё разам гучыць-трэба чуць!
Прыходзьце ў Палацы Культуры Ветэранаў на вул. Я.Купалы 21, у сераду, 2 снежня а 19.00 і палядзіце як гэта будзе 😊
Кошт білетаў ад 40 да 60 рублёў.
Да сустрэчы, даражэнькія