Анонс концерта в Минске
6 снежня 2026 г. а 18-й гадзіне ў Выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска па вул. Ракаўскай, 17 у межах праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» адбудзецца творчы вечар мінскага музыканта і кампазітара Ільлі Давідовіча.
Вы пачуеце акустычны аўтарскі гарадскі фальклор з інды-каларытам і шчырымі тэкстамі ў спалучэнні з кранальным басам. Гэта музыка пра жыццё, пачуцці і дарогі –
без лішняга шуму, але з вялікай душой і светлай тугой па чымсьці сваім.
У мерапрыемстве прыме ўдзел музыкант Ягор Касцюкавец (Т.С.Канструктар).
Праграма:
- І. Давідовіч. Хворы
- І. Давідовіч. Ён
- І. Давідовіч. Сябар
- І. Давідовіч. Горкія позіркі
- І. Давідовіч. Хацеў бы за ёй
- І. Давідовіч. Ля вады
- І. Давідовіч. Лічбы
- І. Давідовіч. Пачуццё
- І. Давідовіч. Навокал
- І. Давідовіч. Дзея
- І. Давідовіч. Хутка плыць
- І. Давідовіч. Восеньскія спевы
- І. Давідовіч. Каляровы стан
- Я. Касцюкавец. А я які
- І. Давідовіч. Зайка
- І. Давідовіч. Падрыхтаваны адказ
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на мерапрыемства можна па тэлефоне: (017) 270 43 66 з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 19:00, праз электронную пошту info@minskmuseum.by ці акаўнт праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» ў Instagram (/minskmuseum_music).
Уваходны білет: 25.00 руб. (уключае наведванне выстаў «Маё імя Мінск» і «Гастранамічная гісторыя Мінска. ХХ стагоддзе» да пачатку канцэрта).