Анонс мероприятия в Минске
Запрашаем на прэзентацыю рамана «Верныя ворагі» пісьменніцы Вольгі Грамыка, які ўпершыню выйшаў у беларускамоўным перакладзе ў Выдавецтве OZ.
Гэта будзе асаблівы вечар для ўсіх, хто любіць творчасць Вольгі Грамыка, яе герояў, тонкі гумар і непаўторную атмасферу гэтых гісторый.
У праграме:
- cустрэча і жывая размова з Вольгай Грамыка;
- чытанне ўрыўка з беларускага выдання ў выкананні прафесійнага актора;
- магчымасць задаць пытанне любімаму аўтару;
- аўтограф-сесія.
Вас таксама чакаюць:
- тэматычная фотазона;
- магчымасць набыць беларускамоўнае выданне «Верных ворагаў», а таксама іншыя кнігі Вольгі Грамыка;
- «Куток зёлкаў», дзе кожны зможа пакаштаваць смачную і карысную травяную гарбату «ад Шэлены».
Прыходзьце за ўтульнымі размовамі, любімымі кнігамі і цёплымі ўражаннямі