Анонс мероприятия в Минске
Ці вялікім атрымаецца спіс сучасных беларускіх мастакоў, якія маюць агульнаеўрапейскую вядомасць, а іх творчасць сёння цікавая ва ўсім свеце? Пытанне складанае. Але з упэўненасцю можна сказаць, што такім спісе абавязкова будзе імя Паўла Татарнікава – самага тытулаванага мастака-ілюстратара ў нашай краіне!
Пералічаць усе ўзнагароды Татарнікава будзе вельмі доўга. Дастаткова згадаць толькі два Залатых яблыкі BIB, прызы легендарнай Міжнароднай біенале ілюстрацыі ў Браціславе, аднаго з самых важных еўрапейскіх конкурсаў для мастакоў кнігі.
А аматарам беларускай гісторыі Павел добра вядомы як унікальны графік, што ў цесным супрацоўніцтве з прафесійнымі даследчыкамі стварае мастацкія рэканструкцыі – панарамы беларускіх гарадоў, аблічча архітэктурных помнікаў у мінулыя часы.
Творы Паўла ўпрыгожваюць мастацкую і гістарычную літаратуру, шматлікія падручнікі. І часам мы нават не ўсведамляем, што глядзім на старажытную Беларусь вачыма мастака Паўла Татарнікава.
Слынны творца, бліскучы знаўца гісторыі, Павел яшчэ і надзвычай цікавы і дасціпны субяседнік. І ў вас ёсць магчымасць пераканацца ў гэтым.
У межах праекта «Персона» адбудзецца СУСТРЭЧА СА ЗНАКАМІТЫМ МАСТАКОМ
На ёй вы зможаце:
• даведацца многа цікавых фактаў з творчай біяграфіі Паўла Татарнікава;
• задаць мастаку пытанне;
• атрымаць аўтограф;
• … і нават стаць уладальнікам арыгінальнага твору.
🗓 25 красавіка в 19.00
👥Вядучая – Алена Бохан
📍 вул. Куйбышава, 22, офіс 304
🎟 Кошт квітка: 40 руб.
📞 Тэл.: +375(44)772–42–59
