Анонс мероприятия в Минске
⏰ Калі? — Сб, 23.11, 11:00-14:00.
📌 Дзе? — Пачнем з вул. Леніна, 20 (каля Мастацкага музея), а скончым на пл. Свабоды ў галерэі FARBA.
Што вас чакае? Новая аўтарская праграма ад Аксаны Манкевіч і Галерэі FARBA, падчас якой мы распавядзем:
✨ як праяўляецца мастацтва ў гарадскім асяроддзі,
✨ дзе ў нас схаваны савецкі манументалізм, а дзе — касманаўты,
✨ якія відарысы натхняюць мінскіх мастакоў,
✨ хто патрапіў на надзвычай мастацкія прыгоды,
✨ як Мінск паўплываў на сусветнае мастацтва
✨ і чаму, каб пабачыць мастацтва ў горадзе, дастаткова падняць галаву
Завершым шпацыр ў Галерэі FARBA, на самай інстаграмнай выставе сезона «Восень? Вельмі!», дзе вы:
✨ пагуляеце па выставе з адным са стваральнікаў праекта,
✨ пабачыце больш за 70 работ сучасных мастакоў,
✨ даведаецеся цікавыя факты пра беларускія восеньскія святы і жыццё пералётных птушак,
✨ паслухаеце персанальнае прадказанне ад варажбітоў вандроўнага цырка,
✨ паразгадваеце заданні квэста
✨ і паглядзіце шыкоўны імерсіўны фільм пра Густава Клімта.
💰45 byn за ўсё-ўсё цалкам (да 5 год — бясплатна, 6-16 год — 30 byn)