Анонс мероприятия
Лекцыя "Традыцыі і падыходы ў народным будаўніцтве Беларусі на прыкладзе помнікаў драўлянага дойлідства к. 19 – пач. 20 ст."
Лектар: Іваноў Ігар Віктаравіч (загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея).
Што будзе:
✅ Якую драўніну выбіралі продкі і чаму (сасна, дуб, яліна — у чым розніца?)
✅ Народныя павер’і і забабоны: калі можна, а калі нельга рубаць дрэва.
✅ Сакрэты падрыхтоўкі: апал, падваліны, прызба і віды фундамента.
✅ Толькі сякера і ніводнага цвіка! Тэхнікі звязвання вуглоў і ўзвядзення сцен.
✅ Як уцяплялі хату без сучасных матэрыялаў?
Усе прыклады — на рэальных экспанатах музея народнай архітэктуры і побыту.
Прыходзьце, каб даведацца, як мудра і ўмела будавалі нашы продкі!
🗓️ Чакаем вас! Будзе цікава і пазнавальна. 🔥