Анонс мероприятия в Минске
Вíнсэнт ван Гог пакінуў пасля сябе не толькі сотні несмяротных шэдэўраў, але і гісторыю жыцця, поўную жарсцяў, ліхтугаў і пошукаў ідэалу. Мы пагамонім пра бытавы бок існавання ван Гога, які наўпрост уплываў на яго творчы шлях. Што ўваходзіла ў яго сціплы паўсядзённы рацыён? Якую ролю ў яго лёсе адыграў абсэнт і як няпростыя адносіны з алкаголем адбіваліся на творчасці? І нарэшце, кім былі тыя жанчыны, якія напаўнялі яго надзеяй, адчаем і натхненнем? Запрашаем вас пазнаёміцца з ван Гогам не як з міфічнай фігурай, а як з жывой, гарачай і глыбокай асобай.
Лектар: Андрэй Бурсаў
📍Музей імя ван Гога
🗓 1 лістапада (нядзеля)
⏰ 13:30 (працягласць - 1.5 гадзіны)