Анонс мероприятия
30 мая 2026 года ў 15.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца лекцыя «Ішоў Бай…» па матэрыялах новай кнігі Юрыя Пацюпы. Лекцыя адкрывае новы праект «Навуковыя суботы», арганізаваны сумесна Музеем гісторыі горада Мінска і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Ішоў Бай па сцяне
У чырвоным жупане.
Ці баіць, ці не? – Баіць.
На лекцыі старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрый Віктаравіч Пацюпа раскажа аб рабоце над зборнікам беларускіх народных казак аб жывёлах, птушках і чароўных істотах.
Зборнік падрыхтаваны на аснове фальклорных матэрыялаў з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай аўдыторыяй чытачоў.
У рамках лекцыі вы даведаецеся, як ствараўся гэты магічны свет, дзе народныя традыцыі пераплятаюцца з аўтарскім бачаннем. Аўтар падзеліцца асаблівасцямі працы над тэкстамі, раскажа пра тое, як старадаўнія вобразы ажываюць у сучаснай літаратуры.
Напрыканцы лекцыі Юрый Віктаравіч прачытае адну з казак, пагрузіўшы слухачоў у атмасферу жывога беларускага слова.
Уваход на мерапрыемства – па ўваходным білеце ў музей.
Мінская гарадская ратуша
пл. Свабоды, 2А
+375 17 270 43 66
Уваходны білет:
10,00 руб. – для дарослых
5,00 руб. – для студэнтаў
3,50 руб. – для школьнікаў