Анонс концерта в Минске
Канцэрт-прэзентацыя Лайтовага ў ЭХО!
10 красавіка ў прасторы ЭХО адбудзецца важная падзея для беларус кана рэпу. Лайтовы, разам з калектывам "Лайтовы Бізнэс" і перформанс-групай "Sinanimija" прадставіць свой новы альбом "Пагляд унутр". Вас чакае не толькі больш за дзве гадзіны жывога гуку, але і візуальны перформанс і многае іншае, чаго вы дакладна не чакаеце на рэп-канцэрце.
Лайтовы - беларускамоўны рэп-выканаўца з Менску. Актыўна вядзе творчую дзейнасць апошнія 3 гады, выступае ў Беларусі і за мяжой, мае больш за 20 рэлізаў і адыграў больш за 30 канцэртаў. У сваёй творчасці спалучае глыбокую лірыку з класічным хіп-хоп гучаннем, але не баіцца эксперыментаваць і спрабаваць сябе ў новых жанрах.
Лайтовы Бізнэс - жывы хіп-хоп бэнд, у якім аўтарскія беларускамоўныя тэксты спалучаюцца з грувавымі бубнамі, тлустым басам, эквадорскімі флейтамі і вінілавымі скрэтчамі. Артысты робяць націск на шчырым узаемаабмене з публікай, і за гэта ўжо палюбіліся слухачам шматлікіх музычных фестываляў.
Sinanimija - перформанс-група, якая спалучае музыку, танец і выяўленчае мастацтва ў жывым творчым акце. Кожны іх перформанс адбываецца толькі адзін раз - як сумесная рэакцыя творцаў розных дысцыплінаў на падзею, у якой яны апынаюцца разам. На мерапрыемстве група прадставіць перформанс пад назвай "Vnutri".
Чакаем вас! Будзе горача!
Генеральны партнёр мерапрыемства - 21VEK
ГУ №1063