Анонс концерта в Минске
Праграма па матэрыялах беларускага фальклору для дарослых і моладзі. Якія вяселлі былі ў нашых Дзядоў-Бабуль? Што такое сватанне, і заручыны? Якія песні гучалі за сталом, замест сучаснага діджэя? Як рыхтавала каравай хросная маці, хто такія каравайніцы? Пра ўсё гэта распавядзе і паспявае вясельныя песні Іван Кірчук. Сват і сваха, вясельныя цыганы- гэта яскравы гумар на старадаўнім вяселлі. Акрамя вясельных песень, сабраных Іванам Кірчуком ў фальклорна этнаграфічных экспедыцыях ў розных рэгіёнах Беларусі, Вы ўбачыце і паслухайце як гучаць народныя інструменты:дудка, акарына, жалейка, гуслі, ліра і дуда. Па матэрыялах экспедыцый Іван выпусціў альбомы:Спадчына, Варажбіт і Некрут у мінулым годзе. Частку цікавых песень вы пачуеце.
Каравай, праграма якая будзе цікава моладзі, хто збіраецца стварыць сям'ю. Паважая традыцыі Продкаў мы зберагаем свой Род, умацоўваем беларускі генетычны код.
Іван Кірчук абяцае пачаставаць усіх сапраўдным, вясельным караваем.