Анонс концерта в Минске
16 жніўня запрашаем на канцэрную праграму Івана Кірчука "Дарогамі продкаў".
Іван Іванавіч Кірчук - беларускі фалькларыст, музыкант, кампазітар, пісьменнік і мастак, які здзейсніў шматлікія фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі у розныя раёны Беларусі.
Падчас праграмы вы пачуеце больш за 20 беларускіх фальклорных песен у выкананні Івана Кірчука, а таксама атрымаеце асалоду ад гучання гітары, ліры, бубна, смыка, гуслей і другіх народных інструментаў.