Анонс мероприятия в Борисове
Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча
Жанр: Камедыя
Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сценаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Аўтэнтычны, легкі спектакль.
Саўка і Марыся — выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…
У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.
Ролі выконваюць:
Саўка — Аляксандр Ніканенка
Марыся — Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова
Магрэта — Ганна Анісенка
Чорт — Уладзіслаў Ноздрын