Анонс концерта ў Мінск
Паважаныя сябры!
З радасцю запрашаем вас на незвычайны манаграфічны канцэрт, які мае адбыцца 24 ТРАЎНЯ (Субота) у КАСЦЁЛЁ СВЯТОГА ФРАНЦІШКА (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая). Пачатак а 14.00!
У год юбілею Ёгана Сэбастыяна Баха, вядома і цалкам зразумела, што гучыць вельмі шмат ягонай музыкі. Але выкананне духоўных кантат кампазітара - жанра, у якім, насуперак шырокаму меркаванню, ён працаваў найбольш плённа - і менавіта выкананне ў царкоўным кантэксце, як тое і задумвалася самім аўтарам - гэта падзея абсалютна ўнікальная для беларускай сталіцы. Знаны ансамбль экспертаў у галіне старадаўняй музыкі «КАМЕРНЫЯ САЛІСТЫ МІНСКА» пад кіраўніцтвам маэстра Дзьмітрыя ЗУБАВА рады будзе прадставіць увазе слухачоў чатыры выбраныя духоўныя кантаты Ёгана Сэбастыяна Баха!
Да сустрэчы на канцэрце! 🙂