Анонс концерта ў Мінск
Вялікі канцэрт на Дзяды!
Восеньскія Дзяды — час, калі адзін прыродны цыкл скончыўся, а другі яшчэ не пачаўся. Мяжа між гэтым і тым светам робіцца тонкай, сонца сыходзіць у падзем’е, а продкі вяртаюцца з выраю на зямлю. Згадайма памерлых і заставаймася жыць!
◾️ Іван Кірчук — легендарны варажбіт этна-космаса. Больш за 45 гадоў ён даследуе беларускі фальклор. Неверагодна моцны вакал, разнастайныя інструменты і асэнсаванне глыбінь народнай філасофіі.
◾️ GUDA — жаночае акапэльнае выкананне беларускіх абрадавых спеваў з захаваннем аўтэнтычнага гучання. А яшчэ магія традыцыйных танцаў.
◾️ Iva Sativa — зорка беларускага неафолку. Яна смела міксуе традыцыйны вакал, хіп-хоп, сучасныя біты, народныя і аўтарскія тэксты. Будзе кайфова!
◽️ Перадпродаж квіткоў па 25р — у касе клуба з 12:00 да 23:00. Потым будзе даражэй.
3 лістапада, 19:00, Рэактар
16+