Анонс мероприятия в Минске
Андрэй Курэйчык - беларускі сцэнарыст, прадзюсар, актор.
На рахунку Курэйчыка сцэнары фільмаў "Любовь-морковь", "Ёлки", "Служебный роман. Наше время", "Выше неба", "ГараШ", "PARTY-ZAN фильм".
17 лютага Андрэй Курэйчык прачытае лекцыю на тэму "Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф."
Пачатак лекцыі: 12:00.
Пра месца будзе паведамляцца на e-mail.
Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.
«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.
«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:
— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;
— пра таямніцы акторскай працы;
— як паставіць спектакль і зняць кіно;
— як выдаць уласную кнігу;
— як добра паводзіць сябе на сцэне,
— як здымаць якасныя кліпы;
— як правільна асвятляць арт івэнты.
Усе лекцыі напоўнены энэрджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час - гэта вельмі важна.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.
Што мы робім?
— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі
Разуменне ўнутранай кан'юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion;
— Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу;
— Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;
За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.
Кім ты станеш?
— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак;
— Атрымаеш неабходныя кейсы;
— Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня.