Анонс мероприятия в Минске
Аляксандр Кісялёў - фатограф, які спецыялізуецца на канцэртных фотарэпартажах.
На лекцыі Аляксандр распавядзе хітрыкі працы на канцэртах, колькі трэба рабіць здымкаў, як на наступны дзень пасля канцэрта выпусціць якасны рэпартаж, колькі часу сыходзіць на адзін канцэрт і шмат чаго яшчэ.
Працы Аляксандра Кісялёва можна паглядзець тут: https://vk.com/kisialiou
Пачатак лекцыі: 12:00.
Пра месца будзе паведамляцца на e-mail.
Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.
«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.
«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:
— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;
— пра таямніцы акторскай працы;
— як паставіць спектакль і зняць кіно;
— як выдаць уласную кнігу;
— як добра паводзіць сябе на сцэне,
— як здымаць якасныя кліпы;
— як правільна асвятляць арт івэнты.
Усе лекцыі напоўнены энэрджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час - гэта вельмі важна.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.
Што мы робім?
— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі
Разуменне ўнутранай кан'юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion;
— Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу;
— Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;
За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.
Кім ты станеш?
— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак;
— Атрымаеш неабходныя кейсы;
— Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня.