Подождите, идет загрузка данных
message-container
52bb0f6bf0.png

Чаму, будучы адной з найгорш напісаных, кніга “Атлант расправіў плечы” застаецца і адною з найбольш папулярных? Як патрыярхальнае грамадства знішчыла Эму Бавары? Толькі на пытанне “Што рабіць нуднай восенню?” больш не трэба шукаць адказаў. З 24 кастрычніка да 11 снежня вы можаце пагрузіцца ў вір чытацкага жыцця.

 “Акадэмічную” частку забяспечыць трыа ўніверсітэцкіх выкладчыкаў - Гражына Паўлоўская (Джон Фаўлз “Калекцыянер), Уладзімір Капцаў (Уладзімір Набокаў “Лаліта”) ды Ганна Бутырчык (Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы”). Усе трое з'яўляюцца ўлюбёнцамі студэнтаў ды вернуць у студэнцтва тых, хто даўно не сядзеў у навучальнай аўдыторыі.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт павядзе слухачоў сцежкамі раману “Мадам Бавары” Гюстава Флабэра, культуролаг Максім Жбанкоў пагрузіць у “Чужаніцу” Альбэра Камю. Гісторык Аляксей Братачкін раскажа пра антыўтопіі на прыкладзе “Аповеду служанкі” Маргарэт Этвуд, пісьменнік Віктар Марціновіч падыме аўдыторыю на “Узроўні жыцця” Джуліяна Барнса, а музыка ды рэжысёрка Святлана Бень прааналізуе раман “Школа для дурняў” аднаго з самых непублічных расейскіх пісьменнікаў Сашы Сакалова.

Усе названыя кнігі можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by (першыя тры дні бясплатна!).

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А)

Увесь курс каштуе 30 рублёў, за 20 рублёў можна наведаць пяць лекцыяў, а за 6 рублёў – адну.  

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі ў FB і VK: booksterby


Купить билет на мероприятие этого Организатора


25 ноября
SPACE, Минск
Купить билет
17 декабря
SPACE, Минск
Купить билет
30 — 31 декабря
Space, Минск
Купить билет