Анонс концерта в Солигорске
Концерт Белорусского государственного академического заслуженного хореографичсекого ансамбля "ХОРОШКИ"
Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» прадставіць яркую, эмацыйна багатую, напоўненую разнастайнымі фарбамі і непаўторнымі мастацкімі вобразамі канцэртную праграму.
Праграма прысвечана самай жыццесцвярджальнай пары года - Вясне. Мовай харэаграфіі ў ёй апяваецца прыгажосць прыроды, грацыя і хараство славянскай жанчыны. Гледачы ўбачаць лірычныя, поўныя пяшчоты кампазіцыі, а таксама цікавыя, дынамічныя нумары трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі.