Анонс мероприятия в Минске
«Дзе ты, лета?» — гукаем мы і запрашаем вас на забаўляльную імпрэзу для дзяцей 5 — 12 гадоў.
Каб лета было сапраўдным, а вакацыі адмысловымі, трэба пачаць іх неяк яскрава, захапляльна. Мы прапануем вам:
Майстар-клас ад Балыш Анастасіі па вырабу акварэльных паштовак з валошкамі (гэта, пэўна, Максім Багдановіч ёй падказаў).
Сямейны Летні Квіз — цудоўная нагода пагарэзаваць разам са сваімі дзеткамі, бо мы будзем гуляць у Кракадзіл, «Кветкавыя хованкі», разгадваць вершы-шыфроўкі, выдумляць Мары-аповеды пра свае вакацыі і не толькі.
Будзе весела, па-летняму горача ды яшчэ і з падаруначкамі.