Анонс мероприятия в Витебске
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава ГРУШОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Тэксты песень Уладзіміра МАЗГО.