Анонс мероприятия в Минске
5 сакавіка (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі».
Здаўна важным атрыбутам гульняў і народных абрадаў была лялька. Менавіта лялька з’яўляецца тым культурным феноменам, які забяспечвае сувязь пакаленняў, канцэнтруе у сабе сацыяльна-культурны вопыт народа і яго самабытнасць. Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» прымеркавана да Дню жанчын. Жанчына захоўвае сямейны ачаг, у гульне маці і бабулі гадуюць дзяцей, мягка і ўпэўнена перадаюць карысныя навыкі і маральныя ўстаноўкі.
Канцэпцыяй выставы з’яўляецца адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню лялек у беларускай культуре. Экспазіцыя аб’ядноўва дзьве плыні: «Традыцыі» гульнявыя і абрадавыя лялькі, створаныя ў традыцыйях народнай культуры, а таксама лялькі, апранутыя ў беларускія народныя строі і «Сучаснасць» сучасныя дэкаратыўныя лялькі, выкананыя ў разнастайных тэхніках і матэрыялах.
Самымі старым экспанатам выстаўкі з’яўляюцца музейны экспанат 1920-х гадоў — гэта самаробная дзіцячая тэкстыльная цацка з сялянскай сям’і, а актуальныя тэндэнцыі яскарава дэманструе гіперрэалістычны пупс тыпу «рэборн». Акрамя гэтага глядач убачыць разнастайныя абрадавыя лялькі і дэкаратыўныя інтэр’ерныя творы з характэрных для беларускай культуры матэрыялаў: саломкі, тканіны, нітак
Выстава праводзіцца дзеля захавання і папулярызацыі нацыянальных традыцый і звычаяў, рэпрэзентацыі нацыянальнай культуры Беларусі ў інфармацыйным асяроддзі.
Удзел у выставе прынялі каля 30 майстроў сярод іх 2 Народных майстра Рэспублікі Беларусь, гэта рамеснікі і ўдзельнікі клубных фарміраванняў устаноў культуры Мінскай вобласці (з Барысава, Вілейкі, Дзяржынску, Салігорску, Клецку, Маладзечна, Мядзеля, Старых Дарог, Слуцку) і Мінску.
Пад час правядзення выстаўкі будзе запланавана правядзенне майстар-класаў і творчых майстэрняў.
Выстава працуе з 5 па 30 сакавіка 2025 г.