Анонс мероприятия в Минске
Дзіўны і крыху казачны свет навагодняга чараўніцтва традыцыйна расчыніць дзверы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. «Музей ёлачных цацак» — гэта праект, які рэалізаваны сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «Грай» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»).
На выставе прадстаўлена калекцыя ёлачных цацак з усяго свету, якая штогод папаўняецца новымі экспанатамі. У «Музеі ёлачных цацак» кожнае дзіця зможа перанесціся ў чароўную навагоднюю казку, а дарослыя — вярнуцца ў дзяцінства. Наведвальнік пазнаёміцца з традыцыйнымі зімовымі святамі Беларусі, абрадамі і навагоднімі батлеечнымі інтэрмедыямі. Экспазіцыя раскажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгожванняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Тут можна адначасова пабываць у розных кутках свету: Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі і Паўночнай Карэі. Навагоднія цацкі савецкага перыяду, якія сталі блізкімі і роднымі некалькім пакаленням, раскажуць дзецям аб традыцыях навагодніх святаў у часы СССР. Адзін з акцэнтаў праекта — мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка.
Госці музея, шпацыруючы ўздоўж вітрын са старадаўнімі каляровымі шарамі і далікатнымі вінтажнымі цацкамі, перанясуцца ў атмасферу цяпла і ўтульнасці зімовых свят! Казачная выстава «Музей ёлачных цацак» натхніць на пошукі незвычайных падарункаў, бо апошнім часам стала папулярным падносіць ёлачныя шары ў якасці навагодняга віншавання.
У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі «Грай».
Запрашаем пагрузіцца ў атмасферу чарадзейных зімовых святаў!
Время работы: Штодзень з 11:00 да 19:00
Стоимость:Дарослы білет — 15,00 руб.
Пенсіянеры, школьнікі — 10,00 руб.
Экскурсія (група да 20 чалавек, працягласць 45 хвілін, па папярэднім запісе) — 10,00 руб.
Бясплатнае наведванне: Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчынна вайны, воінам-інтэрнацыяналістам; інвалідам І групы; дзецям дашкольнага ўзросту.
Льготнае наведванне: інвалідам ІІ і ІІІ групы.
Инфолиния:+375 17 374 83 22
+375 29 365 48 27