Анонс мероприятия в Минске
Новы год – новы відэарэпертуар, вырашылі мы ў РТБД і падрыхтавалі для вас свежыя запісы спектакляў "Вось я і прыйшла!" і "Вечар", якія яшчэ не паказвалі ў відэафармаце.
У студзенi і лютым вы зможаце паглядзець (або перагледзець) вашы любімыя спектаклі ў зручны для вас час. Жадаем прыемнага прагляду!
спектакль "Вось я i прыйшла" (запiс 2024 года)
Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.
Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…”
У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Дзякуй, што застаяцеся на хвалi #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн. Гэта сапраўдная каштоўнасць для нас!