Анонс мероприятия в Минске
На сваіх вакацыях РТБД не можа пакінуць вас без #сапраўдныхэмоцый і прапануе невялічкую рэтраспектыву спектаклей розных гадоў. Спадзяемся, вам будзе прыемна ўзгадаць разам з намі любімыя моманты спектакляў “Беларусь.Дыдактыка”, “Сталіца Эраўнд” і дзіцячага спектакля “Воўк-мараплавец”!
спектакль "Воўк-мараплавец" (запіс 2016 года)
Былы марскі Воўк на старасці год вырашае парваць са сваім бандыцкім мінулым. Бо яму, як кожнаму з нас, хочацца сяброўства, любові, а яшчэ – мора, плавання, прыгодаў і падарожжаў! І вось ён абвяшчае набор у каманду, якая паплыве праз мора восені і акіян снегу для аб’яднання ўсёй Зямлі. У яго каманду трапляе Заяц, які становіцца сапраўдным сябрам Воўка. Ды толькі Зайца выкрадаюць злодзеі – былыя прыяцелі Воўка…
Новы ХХХIV тэатральны сезон РТБД адкрые 20 жніўня спектаклем “Памінальная малітва”. Чакаем новых сустрэч з вамі, анлайн і афлайн! Дзякуй, што вы разам з РТБД!