Анонс мероприятия в Минске
Чэрвеньскі відэарэпертуар РТБД прысвячае 75-годдзю са дня нараджэння Аляксея Ануфрыевіча Дударава – беларускага драматурга і сцэнарыста. Прапануем вам спектакль “Вечар” (запіс 2024 года), створаны па адной з самых знакамітых п’ес аўтара, якая ўжо стала класікай.
Трое старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.
Гэты відэапаказ – наш спосаб выказаць павагу і падзяку Аляксею Дудараву, які сваім талентам і працай пакінуў значны след у гісторыі тэатра і літаратуры. У сваёй драматургіі Дудараў заўсёды ўмеў дакладна перадаць дух часу і нацыянальныя асаблівасці, дадаючы да іх універсальныя чалавечыя перажыванні, зразумелыя кожнаму.
Дзякуй, што раздзяляеце свае сапраўдныя эмоцыі разам з намі! Гэта вялікая каштоўнасць для РТБД.