Анонс мероприятия в Суле
У межах тэматычных выходных «Святочны час» Дукорскі маёнтак ладзіць калядныя зборныя экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў. У атмасферы старадаўняга зімняга маёнтка вы сустрэнецеся з неад'емнымі героямі зімовых святаў, дашляце самаробныя паштоўкі сябрам ды сваякам і зробіце адмысловыя сувеніры на памяць аб вандроўцы.
Удзел уваходзіць у кошт білетаў, папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага. А ў 12:00 магчыма наведаць аглядную экскурсію па музеі і вуліцы майстроў.